Навіны | Палітыка цэнтра | Гісторыя цэнтра | Кантакты | Звароты | Адміністрацыйныя працэдуры     ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ   RU | BY

 

Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"

 

Анкета
задаволенасць
заказчык

 

Праекты МДС

 

Рэестр прадукцыі, забароненай да ўвозу

 

Супрацьдзеянне карупцыі

 

Пераход на экалагічна бяспечную ўпакоўку

 

Інфармацыя па правядзенні уваходнага кантролю кабельна-правадніковай прадукцыі

 

Структурная схема
РУП "Баранавіцкі ЦСМС"

У Брэсце 11-12 красавіка 2019 года прайшоў IV Міжнародны форум-выстава дзелавых кантактаў «Брэст 2019», у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі 20 краін свету.

У рамках форуму адбыўся фестываль робататэхнікі - госці знаёміліся з некаторымі навінкамі-робатамі, якія сустракалі іх прама ля ўваходу.

На выставачнай пляцоўцы ў спартыўным манежы сваю прадукцыю размясцілі каля 250 кампаній, з іх ліку прадставілі сваю прадукцыю прадпрыемства Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Івацэвіцкага, Бярозаўскага рэгіёнаў: ААТ «Гандальмаш», ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», ААТ «Бархім», ААТ «Баранавічхлебапрадукт», ТАА «Дыпрыз», ТАА «Франдэса», ААТ «Птицефабрика «Дружба», ТАА «Белгейтс», ААТ «Ляховичский консервный завод», ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат», ААТ «Цеплапрыбор», ААТ «Бярозабудматэрыялы», ААТ «Пескоўскае», ААТ «Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат», ААТ «Івацэвічдрэў».

У рамках форуму былі падпісаныя кантракты прыкладна на 28 млн.рублёў. Заключана дамоўленасць аб арганізацыі вытворчасці грыбоў у Баранавіцкім раёне пры ўдзеле брытанскага капіталу.

Таксама на форуме былі падведзены вынікі тыдня інавацый, уручаны прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці.

Заслужаныя ўзнагароды ў конкурсе на суісканне прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці былі ўручаны ТДА «Прамметизвырабы», ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», РУП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» Лакаматыўнае дэпо Баранавічы; у конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» Філіял ААТ «Берасцейскі пекар «Баранавіцкі хлебазавод», ТДА «Прамметизвырабы», ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», ААТ «БВБА», ААТ «Гандальмаш», ААТ «Баранавічхлебапрадукт», ААТ «Баранавіцкая птушкафабрыка».

Пацвердзіў сваё званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ААТ «Гандальмаш».

Падрабязна тут.

Twitter

Наша погода:

Наша погода